Кыргызстан спадзяецца атрымаць з Беларусі Жаныбека Бакіева

Нагадаем, што ў пятніцу МЗС Кыргызстана адклікаў свайго амбасадара Эрыка Асаналіева на касультацыі. Па словах дарадцы амбасады, якія перадае БелаПАН, працягласць кансультацыяў будзе залежаць ад пазіцыі беларускага боку.

Афіцыйны Бішкек патлумачыў адкліканне амбасадара тым, што беларускія ўлады не рэагуюць на запыты наконт затрымання і экстрадыцыі Жаныбека Бакіева. Малодшы брат экс-прэзідэнта абвешчаны ў вышук уладамі Кыргызстана і Інтэрполам. Яго шукаюць па абвінавачанні ў асабліва цяжкіх крымінальных злачынствах.

Нагадаем, Жаныбека Бакіева з яшчэ двума падазраванымі ў трайным забойстве сфатаграфавалі ў цэнтры Мінска. Аўтар здымка Міхась Пашкевіч меркаваў, што фатаграфуе Курманбека Бакіева, які даўно атрымаў беларускае грамадзянства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі