Le Monde: Беларусь не заслугоўвае, каб МВФ прыходзіў ёй на дапамогу

На яго думку, у эканамічных праблемах Беларусі вінаваты выключна Аляксандр Лукашэнка. Таму ён перакананы, што МВФ павінен адмовіць Лукашэнку ў вылучэнні крэдыту. "Немінучы абвал можа паставіць пад пагрозу мінскі рэжым", — цытуе Буша Іnopressa.ru


Аналітык адзначае, што дапамога МВФ толькі дапаможа падтрымаць рэжым і яго састарэлую эканамічную мадэль. Для адмовы ў дапамозе цалкам дастаткова адных эканамічных прычынаў, піша Буш. Ён нагадвае, што ў 2008 годзе Беларусь ужо звярталася ў МВФ, абяцаючы ў абмен на дапамогу правесці глыбокія рэформы, але, як толькі крызіс мінуў, Лукашэнка вярнуўся да ранейшай палітыкі. На яго думку, мала надзеі, што гэтым разам сітуацыя будзе іншай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі