Лекары: У дзіцяці, пацярпелага пад Лоддзю, мала шанцаў

Двухгадовы хлопчык па-ранейшаму знаходзіцца ў крытычным стане. Надзеяў, што ён выжыве, амаль няма, паведамілі Еўрарадыё ў Цэнтры здароўя польскай маці ў Лодзі:

Лекар: “Усе прыкметы, на жаль, сведчаць пра тое, што дзіця не выкараскаецца. У аўторак мы распачнем даследаванні, каб даведацца, ці ў дзіцяці функцыянуе мозг. Гэтыя даследаванні працягнуцца некалькі гадзінаў. У сераду мы зможам дакладна сказаць і зрабіць фармальную заяву па гэтай справе. На цяперашні момант у нас ёсць усе падставы падазраваць, што ў дзіцяці адмёр мозг”.

Нагадаем, у аварыі пад Лоддзю загінула сям'я беларускіх праграмістаў, якія ехалі ў Нямеччыну, і іх сябра-кіроўца. Выжыў толькі двухгадовы хлопчык. Са шматлікімі траўмамі цела і цяжкой чэрапна-мазгавой траўмай, якая не паддаецца апераванню, яго шпіталізавалі ў Лодзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі