Летась да суда пад варту змясцілі 12 тысяч чалавек

120220 Martin Arest.mp3

У СІЗА Саша Варламаў знаходзіцца ўжо 9 месяцаў. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення. У Генпракуратуры Еўрарадыё тлумачаць, што такую меру стрымання, як змяшчэнне пад варту, абіраюць часта. Асабліва калі абвінавачванаму пагражае больш за два гады зняволення.

“Можна змясціць пад варту тады, калі чалавек здзейсніў злачынства, за якое могуць пакараць больш як на два гады пазбаўлення волі. Ёсць і выключэнні: калі ён не мае пастаяннага месца жыхарства і яго асоба не высветленая. Ці калі ён уцёк, а ў яго была падпіска пра нявыезд”, — распавядае начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Тэрмін знаходжання пад вартай да суда можа быць падоўжаны максімум да 18 месяцаў. У Генпракуратуры гавораць пра “тэндэнцыю зніжэння фактаў заключэння пад варту”. Аднак, паводле статыстыкі, у СІЗА трапляе ў 22 разы больш за тых, каго бяруць пад хатні арышт.

“Тэндэнцыя такая, што зараз ідзе зніжэнне фактаў заключэння пад варту. Гэта, канешне, зручна для следства. Але гэта не справа”, — тлумачыць Пётр Кісялёў.

Па гучных справах часцей за ўсё абіраюць утрыманне пад вартай, упэўніваюць праваабаронцы.

“Па палітычна матываваных ці гучных справах найчасцей абіраюць заключэнне пад варту. Закон сфармуляваны так: дзе ёсць пазбаўленне волі, могуць прымяняць змяшчэнне пад варту да суда. Часам следчыя завышаюць абвінавачанне, каб можна было заключыць пад варту”, — тлумачыць юрыст, праваабаронца Гары Паганяйла.

“Па палітычна матываваных ці гучных справах найчасцей абіраюць заключэнне пад варту. Закон сфармуляваны так: дзе ёсць пазбаўленне волі, могуць прымяняць змяшчэнне пад варту да суда. Часам следчыя завышаюць абвінавачанне, каб можна было заключыць пад варту”.

Часта абіраюць утрыманне пад вартай і для падазраваных у эканамічных злачынствах. Бо з Расіяй мяжы няма, і міліцыянеры баяцца, што абвінавачваныя ўцякуць, — абгрунтоўвае юрыст Павал Сапелка.

Павал Сапелка: “Калі б у нас вакол была мяжа, можна было б кантраляваць. А цяпер з Расіяй мяжы няма. З’ехаў і з’ехаў. Так збеглі многія прадпрымальнікі”.

На думку юрыста, абвінавачванаму часта прысуджаюць тэрмін, які ён ужо адбыў у СІЗА да суда.

Павал Сапелка: “Ёсць такая практыка, калі суды падганяюць пакаранне да таго, што чалавек ужо правёў за кратамі. Каб лішняга не сядзеў. Але калі і перасядзіць, то гэта не страшна…”.

Патрапіць чалавек за краты да суда ці не, залежыць яшчэ і ад самога абвінавачванага. Калі прызнае віну, то, можа, і не, дадае Сапелка.

Як даведалася Еўрарадыё, летась заключэнне пад варту прымянялася 12797 разоў, хатні арышт — толькі 570 разоў, зарука — 189 разоў. У Генпракуратуры сцвярджаюць, што самая распаўсюджаная мера стрымання — падпіска пра нявыезд.

Летась заключэнне пад варту прымянялася 12797 разоў, хатні арышт — толькі 570 разоў, зарука — 189 разоў.

Фота: 9-channel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі