Літоўцы галасуюць за сацыялістаў і супраць АЭС
Па папярэдніх звестках, на выбарах у парламент з вялікім адрывам перамагаюць апазіцыйныя партыі. За новую атамную станцыю выказалася толькі траціна выбаршчыкаў.
У лідарах на парламенцкіх выбарах Партыя працы, якая мае больш за 23%, на другім месцы Сацыял-дэмакратычная партыя з амаль 20%. У парламенце мінулага склікання абедзве партыі знаходзіліся ў апазіцыі.
Паралельна з выбарамі ў Літве праходзіць рэферэндум пра будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Вісагінасе, замест спыненай у 2009-м годзе Ігналінскай АЭС. "За", па папярэдніх звестках, выказалася толькі траціна выбаршчыкаў. Прыхільнікамі будаўніцтва апынуліся толькі жыхары акругаў вакол старой і патэнцыйнай новай станцый.
Рэферэндум па пытанні будаўніцтва новай АЭС ― кансультацыйны і не мае абавязковай сілу, паведамляе партал DELFI.