Літоўскі Сейм зацвердзіў будаўніцтва АЭС на мяжы з Беларуссю

Праціўнікі атамнай ідэі выказвалі сумневы ў эканамічнай мэтазгоднасці праекта і казалі пра экалагічную небяспеку. Але прыхільнікі новай АЭС разгулялі сваю казырную карту ― магчымасць выйсці з-пад энергетычнай залежнасці ад суседзяў:

"Трэба ісці наперад! І вызанчыцца: ці выбіраем новыя сучасныя тэхналогіі, ці імпартуем энергію з Беларусі і застаемся залежнымі", ― пераконвала дэпутат Марыя Чыгрыене.

Беларусь і Астравецкую АЭС падчас дыскусіі згадвалі не раз. Літоўскі прэм’ер Андрус Кубілюс заявіў, што праціўнікі АЭС у Вісагінасе галасуюць за праекты атамных станцый у Беларусі і Калінінградзе.

У выніку фінальнае галасаванне прайшло на карысць будаўніцтва Вісагінскай АЭС.

Фота: energobelarus.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі