Літва гатовая прыняць "вагон палітвязняў" з Беларусі
Такую пазіцыю заняў камітэт сейма Літвы па замежных справах.
Як заявіў кіраўнік камітэту Эмануэліс Зінгерыс, такое рашэнне было прынятае пасля вядомых выказванняў Аляксандра Лукашэнкі. Ён пагражаў “пагрузіць у вагоны” палітвязняў і выслаць іх у Еўрасаюз.
“Калі палітвязні гэтага захочуць, мы гатовыя іх прыняць, але толькі з улікам іх пажадання”, — цытуе Зінгерыса інтэрнэт-рэсурс Delfi.lt.
Пры гэтым літоўскі парламентарый заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных без усялякіх умоваў.