Літва заяўляе, што звесткі аб рахунках Бяляцкага нельга даваць у суд
З такой заявай выступіў кіраўнік Міністэрства юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус.
Па яго словах, перададзеныя Літвой звесткі аб рахунках Алеся Бяляцкага не могуць служыць доказам у судзе. Чыноўнік кажа, што пару месяцаў таму Літва афіцыйна паінфармавала ўлады Беларусі, што звесткі аб рахунках Бяляцкага ануляваныя і гэтыя звесткі не могуць выкарыстоўвацца ў якасці юрыдычнага доказу ў судзе, інфармуе партал DELFI.
Нагадаем, што суд над праваабаронцам пачаўся 2 лістапада.