Літвіна: Пабітыя ўсе рэкорды па рэпрэсіях супраць журналістаў

Еўрарадыё: Якога выніку судовага працэсу асабіста вы чакаеце?


Літвіна: “Гэты працэс варта разглядаць у ланцужку, кантэксце ўсіх падзеяў, якія адбываюцца ў журналісцкай супольнасці за апошнія паўгода. Я гэта называю: пабітыя ўсе рэкорды па маштабах рэпрэсіяў у дачыненні да журналістаў. Сам Андрэй — гэта чалавек моцнай волі, акрамя таго, што ён прафесіянал. Таму, відаць, тых людзей, якіх цяжка зламаць, гэтаму чалавеку трэба рыхтавацца да суровага прысуду. А па Крымінальным кодэксе прадугледжана па гэтых артыкулах пакаранне да 4 гадоў зняволення. 


Хацелася б, каб усё ж розум узяў верх, каб падыходы судовай інстанцыі былі адэкватнымі ў параўнанні з тымі абвінавачаннямі, якія былі высунутыя Андрэю. Уся журналісцкая супольнасць сёння салідарная з Андрэем. І хацелася б, каб усё завяршылася прыстойна”.

Нагадаем, Жанна Літвіна разам з іншымі сябрамі БАЖ сёння прысутнічае каля будынка Ленінскага суда Гродна, дзе праходзіць працэс над Пачобутам.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі