Лукашэнка: Алімпіяду пакуль правальваем

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заваявана мала медалёў (на гэты час — 10, а план — 25). Паводле яго слоў, у беларускім спорце хапае праблем, недастаткова выкарыстоўваецца існуючы патэнцыял, прэтэнзіі ёсць і да трэнераў, і да спартсменаў, і да арганізатараў. 

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што "сучасны спорт паграз у карупцыі". Ён прывёў прыклады з цяперашняй Алімпіяды, у тым ліку і недапушчэнне да спаборніцтваў беларускага кідальніка молата Івана Ціхана. Лукашэнка адзначыў, што чыноўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэту робяць выгляд, што гэтых праблемаў не заўважаюць.

"Вось што такое сёння спорт — гэта не палітыка, гэта бруд і карупцыя па ўсіх накірунках, дзе толькі магчыма. Я нават публічна не магу гаварыць пра ўсе факты, якія ведаю. Але думаю, што ў мяне будзе яшчэ магчымасць (не ў Англіі, дык у іншай краіне) усё, што я вам цяпер сказаў, сказаць гэтым функцыянерам", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі