Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі замежную палітыку і АЭС
Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай гутаркі 8 жніўня "пацвердзілі гатовасць працягваць сумесныя дзеянні па ўмацаванні адзінай абароннай прасторы". Як інфармуе БелаПАН, гутарка адбылася з ініцыятывы расійскага боку. На ёй "быў закрануты шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і кірункаў міжнароднай дзейнасці". Нагадаем, што літаральна за некалькі гадзін да гэтай гутаркі МЗС Беларусі абвясціў пра адкліканне са Швецыі ўсіх супрацоўнікаў беларускай амбасады.
Дарэчы, Пуцін таксама цікавіўся, як будуецца атамная электрастанцыя ў Беларусі. Нагадаем, што Расія выдала крэдыт на яе будаўніцтва. Сама АЭС таксама будуецца паводле расійскага праекта.
Фота — partbilet.ru