Лукашэнка прапануе скараціць тэрмін навучання ў ВНУ

Аляксандр Лукашэнка прапануе на 25% скараціць тэрмін навучання ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ды іншых ВНУ. Студэнты ў апошні год навучання ў акадэміі павінны займацца выключна ў сферы матэрыяльнай вытворчасці, на сельгаспрадпрыемствах, “каб непасрэдна там азнаёміцца з развіццём АПК”, сказаў беларускі лідар.

Таксама Лукашэнка закрануў пытанне запатрабаванасці спецыялістаў, якіх рыхтуюць айчынныя ВНУ. Па яго словах, сёння гаспадарцы найбольш патрэбныя спецыялісты-інжынеры. У той самы час “няма куды падзець юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў”.

Кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў і навучальныя праграмы, па якіх рыхтуюць студэнтаў, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі