Лукашэнка прэм'еру Казахстана: Калі вам нешта патрэбна, імгненна дапаможам
У чацвер у Мінску адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з прэм'ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым.
Аляксандр Лукашэнка прапануе пашырыць удзел Беларусі ў індустрыялізацыі Казахстана, бо гэта для нашай краіны выгадна. Лукашэнка перакананы, што такую ж выгаду мае і азіяцкая краіна.
"Калі вам нешта трэба, мы імгненна вырашым гэтае пытанне, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Для нас Казахстан не чужая краіна".
Серык Ахметаў адзначыў, што ў Беларусі і Казахстана "вялізны патэнцыял" і яго трэба ў бліжэйшыя гады павялічыць удвая.