Лукашэнка ў намётавым мястэчку ў Кіеве (фота)
Каля будынку Пячорскага суду на Крашчаціку ў Кіеве больш за месяц стаіць намётавы лагер прыхільнікаў Юліі Цімашэнкі.
Яны пратэстуюць супраць прысуду былой кіраўніцы ўкраінскага ўраду да 7 гадоў зняволення. Цімашэнка была абвінавачана у падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй нібыта на нявыгадных для Украіны ўмовах.
Арганізатары намётавага мястэчка заяўляюць, што людзі будуць пратэставаць пакуль Цімашэнка не вызваляць. Перыметр лагеру аздоблены карыкатурамі на ўкраінскага прэзідэнта, у якіх сустракаецца і беларускі прэзідэнт.