Лукашэнка заклікаў беларусаў дапамагчы "знайсці гэтых вырадкаў"
Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадзян Беларусі дапамагчы праваахоўным органам у пошуках злачынцаў, што арганізавалі выбух у метро.
"Без вас цяжка будзе знайсці гэтых вырадкаў, і вы павінны нам у гэтым дапамагчы", - заявіў Лукашэнка на аператыўнай нарадзе з нагоды тэракту ў мінскім метро.