Лукашэнка заявіў, што не дапусціць страйкаў і несанкцыянаваных акцый
Заява прагучала сёння падчас яго візіту на сельгаспрадпрыемства "Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна.
Кіраўнік краіны, па звестках БЕЛТА, заявіў, што "свядомыя" ў сацыяльных сетках і інтэрнэце заклікаюць да страйкаў. Ён прыгразіў: "Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шандарахну — не паспеюць за мяжу перабегчы".
Лукашэнка абвінаваціў арганізатараў страйкаў у тым, што яны за бесцань хочуць вывозіць за мяжу паліва, цыгарэты, іншыя тавары.
Нагадаем, за апошнія двое сутак каля памежных пераходаў з Польшчай прайшоў шэраг несанкцыяваных акцый. Іх удзельнікі пратэставалі супраць абмежаванняў на вываз тавараў, уведзеных тры дні таму.