На пікеце ў падтрымку Пачобута з'явіўся чалавек у масцы Лукашэнкі

5 ліпеня ў Варшаве каля амбасады Беларусі прайшла чарговая акцыя з патрабаваннем вызваліць гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Арганізатарамі акцыі выступілі Беларускі Дом Інфармацыйны, выданне "Газета Выборчая", дзе працуе Пачобут, і польскі фонд "Вольнасць і дэмакратыя".

Нягледзячы на тое, што акцыя праходзіла ў працоўны час, на яе прыйшло каля 20 чалавек. У асноўным гэта былі беларусы, якія пражываюць у польскай сталіцы. Аднак былі на акцыі і калегі Пачобута па працы ў "Газеце Выборчай".

Пікетоўцы разгарнулі 4 вялікіх транспаранты на польскай мове, у якіх запрашалі праязджаючых кіроўцаў прасігналіць у падтрымку Пачобута. Кіроўцы актыўна сігналілі.

Адметнасцю гэтай акцыі было з'яўленне на ёй чалавека у масцы Аляксандра Лукашэнки. Ён актыўна раздаваў інтэрв'ю польскім і беларускім журналістам, і ўдзельнічаў у акцыі.

Нагадаем, што карэспандэнт "Газеты Выборчай" ў Гродне Андрэй Пачобут абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (зневажанне прэзідэнта Беларусі) і ч. 1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за публікацыі ў "Газеце Выборчай", на сайце "Беларускі партызан" і на старонцы ў "Жывым журнале". Сваёй віны журналіст не прызнаў.

Прысуд па справе Андрэя Пачобута будзе абвешчаны 5 ліпеня ў 14:30 па беларускім часе.

 

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі