"Ляпис Трубецкой" едзе ў тур вакол Беларусі
Гурт "Ляпис Трубецкой" працягвае тур у падтрымку альбома "Веселые картинки".
У сувязі з тым, што беларускія канцэрты каманды сарваліся, Міхалок і кампанія запрашаюць прыхільнікаў наведаць выступы за межамі радзімы.
Неўзабаве адбудуцца адразу некалькі канцэртаў непадалёку ад межаў Беларусі, квіткі на якія можна купіць у Мінску і Гомелі, паведамляе афіцыйны сайт ЛТ.
"Ляпісаў" можна будзе ўбачыць у шэрагу бліжэйшых да нас гарадоў. У траўні іх чакаюць у Смаленску (22) і Бранску (26), у чэрвені - у Чарнігве (5), Вільні (10) і Таліне (11).
Сяргей Міхалок заявіў, што гэты тур прысвечаны "знакамітаму нарвежскаму вандроніку Туру Хеердалу".
Карысная інфармацыя:
З МіНСКА ў СМАЛЕНСК - квіткі і паездка на канцэрт "ЛТ" у Смаленску, 22 траўня. Квіток на канцэрт - 60 тыс. Праезд на аўтобусе - 80 тыс. Квіткі (з аўтобусам і без яго) можна купіць у бары "Малако" (Незалежнасці, 37а). Замова і даведка: МТС/Вэлком 655 55 96, гор. 280 15 10.
З МіНСКА ў ЧАРНІГАЎ - квіткі і паездка на канцэрт "ЛТ" у Чарнігаве, 5 чэрвеня. Квіток на канцэрт - 45 тыс. Праезд у аўтобусе - залежыць ад колькасці заявак. Даведка і замова квіткоў - (029) 317 89 93.
З ГОМЕЛЮ ў ЧАРНІГАЎ - квіткі і паездка на канцэрт "ЛТ" у Чарнігаве, 5 чэрвеня. Папярэдні продаж квіткоў па кошце 45 тыс. у музычнай краме "ДЫНАМІК" (каля новага ўнівермага), арганізацыя паездкі на канцэрт з Гомелю (туды і назад - 60 тыс.руб) т. (029) 356 42 31.