Ляпис Трубецкой паказаў відэа на песню "Путинарода" цалкам

Як раней паведамлялі Еўрарадыё прадстаўнікі гурта, відэа было гатова ўжо даўно, і праца вялася над самой песняй.

Гурт тлумачыць, што ў аснове кліпа – ілюстрацыя ўяўлення пра рай, які складаецца з 3-х аддзяленняў – для плябеяў, прэміюм-класа і для багоў. У фінале адбываецца крушэнне раю, які ператвараецца ў паранаідальнае трызненне.

Акцэнт ставіцца на эстэтыцы кліпа. У аздабленні выкарыстаныя наіўныя кардонныя дэкарацыі, а рэжысёр не прымяняў пост-прадакшн-эффектаў. Як тлумачыць Ляпис Трубецкой, “так рабілі тэатр 200 гадоў таму – усё намалявана ручкамі, усё груба, умоўна і спрошчана".

Кампазіцыя  “Путинарода” ўвойдзе ў новы альбом гурта, праца над якім пачнецца неўзабаве. Рэжысёрам відэа стаў Аляксандр Сцяколенка, які ўжо зняў для "Ляписаў" кліпы на песні “Я верю”, “Принцесса” і “Не быць скотам”.

Еўрарадыё віншуе Сяргея Міхалка з 40-годдзем і жадае яму творчых поспехаў і поўных залаў на радзіме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі