Любоў Кавалёва просіць увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Маці асуджанага на смерць Уладзіслава Кавалёва напісала ліст да кіраўніка дзяржавы.
Яна просіць захаваць жыццё яе сыну і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты зварот Любоў Кавалёва сёння панясе ў Адміністрацыю прэзідэнта. Пра гэта жанчына паведаміла Еўрарадыё.
Кавалёва: “Гэта і прашэнне памілаваць майго сына, і просьба, каб прэзідэнт падумаў і ўвёў мараторый на смяротнае пакаранне”.
Ліст Любоў Кавалёва пісала сама, без дапамогі адваката свайго сына Дзмітрыя Абразея ды праваабаронцаў, і напісаны ён у адвольнай форме. Перадаваць яго ў прэзідэнцкую адміністрацыю яна таксама пойдзе адна. Толькі запрасіла журналістаў далучыцца да яе паходу, запланаванага на 12 гадзінаў 1 снежня.
Ці ёсць такія ж планы ў бацькоў Дзмітрыя Канавалава, яна не ведае. Кажа, не бачылася з імі і не абмяркоўвала магчымыя сумесныя дзеянні па ўратаванні дзяцей ад смерці.
Нагадаем, 30 лістапада суд прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва вінаватымі ў тэракце ў мінскім метро 11 красавіка і шэрагу іншых выбухаў ды асудзіў іх на смерць.
***
Уключэнне з нашым карэспандэнтам Віталём Ругайнам ад Адміністрацыі прэзідэнта: