Мітынг на плошчы Бангалор пачаўся з хвіліны маўчання
Як зазначыў у сваім выступе Юры Хадыка, сённяшняя акцыя — таксама спосаб пераадолець страх, пасеяны жорсткім разгонам 19 снежня і выбухам 11 красавіка.
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў засцярогі наконт будаўніцтва АЭС Расіяй, а таксама заклікаў вызваліць усіх палітвязняў. Ён таксама заклікаў дзяржаўныя СМІ перастаць дзяліць людзей на чэсных і нячэсных: "Радыяцыя нікога не дзеліць".
У акцыі бяруць удзел некалькі соцень чалавек. У тым ліку экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, кіраўнік штаба Някляева Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнікі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч.