Маёр фінансавай міліцыі трапіў на “хімію” за хабар
Старэйшы інспектар Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК па Гродзенскай вобласці ўвёў у зман жыхара Мінска.
Маёр загадзя ведаў, што не зможа вырашыць спрэчнае пытанне аб праве ўласнасці на аб’екты нерухомасці, размешчаныя ў Гродзенскай вобласці. Аднак усё адно паабяцаў дапамогу і ўзяў за свае нібыта паслугі 3 тысячы долараў, перадае БЕЛТА.
Суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў былога маёра УДФР КДК вінаватым у падбухторванні да дачы хабару, у завалоданні маёмасцю шляхам падману. Пры вынясенні прысуду суд улічыў станоўчыя характарыстыкі абвінавачванага з месца працы і наяўнасць на ўтрыманні малых дзяцей. З улікам гэтых акалічнасцяў было прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 3 гады.