Магілёвец наслаў на турмы праверку з пракуратуры
Магілёўскі праваабаронца прымусіў Генпракуратуру праверыць усе турэмныя ізалятары ў краіне.
Уладзімір Краўчанка напісаў скаргу ў пракуратуру пасля таго, як да праваабаронцаў звярнулася жанчына:
Краўчанка: "Адна з грамадзянак, якую затрымалі Бялыніцкае РАУС, двое сутак правяла ў следчым ізалятары. Калі яна прайшла і распавяла, што адбывалася там, мы гэта ўсе перанеслі на паперу і адправілі ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Там умовы ўтрымання для людзей значна горшыя, чым утрыманне жывёлаў на фермах. Усё зроблена для таго, каб прынізіць, абразіць чалавека — адсутнасць святла, вільгаць, плесняй пакрыта ўся падлога, адсутнасць пітной вады. І здзекі аховы — пагрозы, абразы, нецэнзурная лаянка".
Пракуратура адрэагавала на зварот парваабаронцаў. Праўстаўнік Генпракуратуры прыехаў і, кажа Краўчанка, пацвердзіў факты скаргі:
Краўчанка: “Так. Пацвердзіла парушэнне санітарна-гігіенічных умоваў утрымання”.
Вынікам гэтага стала рашэнне пракуратуры пварерыць усе следчыя ізалятары краіны. Пагатоў, адзначае праваабаронца, такія ўмовы ёсць ва ўсіх беларускіх турмах.