Магілёвец Юрый Новікаў аштрафаваны на 4 млн рублёў

Актывіста асудзілі за распаўсюд матэрыялаў для падрыхтоўкі назіральнікаў. Суддзя Аксана Ратнікава палічыла, што брашуры, сшыткі для назіральнікаў і інфармацыйныя бюлетэні, якія перавозіў на сваёй машыне Новікаў, з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі і трапляюць пад закон “Аб СМІ”.

З рашэннем суда Новікаў не згодны і збіраецца яго абскарджваць у вышэйшым судзе.

Нагадаем, што машыну актывіста спынілі 23 жніўня супрацоўнікі ДАІ. Для разбіральніцтва яму прапанавалі праехаць у РАУС. Пры аглядзе машыны ў багажніку знайшлі літаратуру, прысвечаную назіранню за выбарамі. Усю прадукцыю міліцыянты канфіскавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі