Магілёўскія абітурыенты на цэнтралізаваных тэстах адказалі матам

10 чалавек на ўсю вобласць выдалілі з памяшканняў за карыстанне мабільнымі тэлефонамі і аднаго — за калькулятар, паведамляе магілёўскі сайт 222.by.

Агулам з амаль 20 тысяч абітурыентаў, якія спрабавалі свае сілы ў тэставанні, толькі восем набралі максімальныя 100 балаў. Нуль балаў атрымалі 99 чалавек, прычым 92 з іх — па матэматыцы.

Як выявілася, горш за ўсё абітурыенты ведаюць фізіку і беларускую мову. Найлепшыя вынікі былі па геаграфіі і грамадазнаўстве.

Фота — vitbichi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі