Магілёў атрымаў сертыфікат культурнай сталіцы

Сертыфікат “Магілёў — культурная сталіца краін СНД і Рэспублікі Беларусь" гораду ўручылі 26 студзеня на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным 75-годдзю Магілёўскай вобласці.

Мэта гэтай акцыі — зрабіць больш даступнымі найлепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх куткоў краіны, спрыяць актывізацыі дзейнасці рэгіянальных установаў культуры і мясцовых органаў улады, прыцягненню айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны краіны, інфармуе БЕЛТА.

Першым у 2010 годзе званне культурнай сталіцы атрымаў Полацк, затым — Гомель. У 2012 годзе такі тытул прысвоілі Нясвіжу, а цяпер чарга дайшла да Магілёва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі