Магілёўцы правядуць акцыю "За добрыя дарогі!"
Заўтра ў 12-00 яны збяруцца на пляцоўцы каля Святога возера, пасля чаго калонай праедуць праз цэнтр горада.
Арганізацыя мерапрыемства адбываецца праз групу ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте".
На дадзены момант свой удзел у акцыі пацвердзіла каля 30 чалавек. Плануецца, што кожны ўдзельнік мерапрыемства вывесіць на шкло аўтамабіля спецыяльныя ўлёткі, а пасля таго як аўтааматары праедуць праз цэнтр горада, будзе зроблены "Помнік разбітым падвескам", каля якога ўскладуць кветкі.
Нагадаем, што ў Магілёве на сёння найгоршыя дарогі з усіх абласных цэнтраў. Летась спецыялісты палічылі, што пры такіх тэмпах рамонту і аб'ёмах фінансавання спатрэбіцца 300 год, каб прывесці дарогі ў належны выгляд.