Македонію прызналі вінаватай у супрацы з ЦРУ
Такі вырак вынес Еўрапейскі суд па правах чалавека.
Ураджэнец Лівана Халед Масры быў на адпачынку ў Македоніі ў снежні 2003 года. Там яго арыштавалі паводле загаду ЦРУ, бо ў яго такое ж імя, як і ў грамадзяніна Нямеччыны, якога падазравалі ў тэрарызме. Масры схапілі, збілі ў аэрапорту Скоп'е і сілком паставілі яму клізму перад тым, як адправіць у Афганістан.
Суд прызнаў вінаватай ў здарэнні Македонію. Пацярпеламу прызначана амаль 80 тысяч долараў кампенсацыі, інфармуе ВВС.
Упершыню ў гісторыі еўрапейская дзяржава прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў сакрэтнай праграме ЦРУ. Праваабаронцы назвалі гэтае рашэнне гістарычным.
Фота — wordyou.ru