Маладафронтавец Пратасевіч вывесіў у Мінску бела-чырвона-белы сцяг (фота)
Ён правёў акцыю на даху дома на рагу вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці.
Адразу пасля вывешвання сцягу Раман Пратасевіч паведаміў сябрам, што ў двары будынка, пад пажарнай лесвіцай, яго ўжо чакаюць людзі ў цывільным і сіні мікрааўтобус. Як інфармуе "Белорусский партизан", сувязь з Пратасевічам адсутнічае, верагодна, ён быў затрыманы.