Маладафронтаўца Міколу Дземідзенку трымаюць у лякарні пад канвоем
У юнака пагоршаў стан здароўя. З турмы на Акрэсціна яго даставілі ў 9-ю лякарню Мінску.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Наста Лойка.
Лойка: "Учора позна ўвечары ён сам паведаміў, што знахозіцца ў 9-м шпіталі. Яго зезлі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у сувязі з праблемай са здароўем. Ён зараз знаходзіцца ў шпіталі пад канвоем. Наколькі я ведаю, там былі пэўныя праблемы: адразу па прыездзе туды на яго вылілася вельмі шмат пагрозаў".
Паплечніца Дземідзенкі Кася Галіцкая наведала хлопца ў лякарні і кажа, што зараз ён выглядае някепска. Сёння Дзедзідзенку абследуюць сэрца і вырашаць, на які час яго варта яшчэ пакінуць у шпіталі.
Нагадаем, што 15 траўня маладафронтаўца асудзілі на 10 сутак нібыта за "дробнае хуліганства". Разам з ім асудзілі Змітра Крамянецкага і Рамана Васільева. За дзень да таго міліцыянты ўварваліся ў кватэру, дзе былі хлопцы, збілі іх і адвезлі ў пастарунак.
Фота — gazetaby.com