Мартынаў: Беларусь разлічвае на зніжэнне напружанасці ў адносінах з ЕС

"Беларусь выступае за паступовую дээскалацыю напружанасці ў адносінах з Еўрасаюзам, прыкладае для гэтага адпаведныя высілкі і спадзяецца, што яны будуць узаемнымі", — цытуе словы Сяргея Мартынава РІА "Новости".

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны падкрэсліў, што ўлады Беларусі "зацікаўленыя ў партнёрстве" з Бруселем, але супраць "палітыкі дыктату і санкцый". Мартынаў нагадаў, што тавараабарот паміж Беларуссю і ЕС складае мільярды долараў: "Гэта гандаль, у якім зацікаўленыя абодва бакі".

Нагадаем, дзякуючы менавіта Еўрасаюзу сальда знешняга гандлю нашай краіны сёлета станоўчае. За год гандлёвы абарот Беларусі з краінамі ЕС павялічыўся на 153%.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі