Марыце ствараць перфомансы ці правільна рыхтавацца да публічнага выступу?
Рэжысёр і былы выкладчык Акадэміі Мастацтваў Андрэй Саўчанка запрашае на прыватныя заняткі.
У дадзены момант трэнінгі Андрэя Саўчанкі — гэта тэматычныя заняткі для розных людзей. У адмысловай школе ужо працуюць дзве групы: “Мастацтва акцёра” для пачаткоўцаў, і група для бізнэсоўцаў “Публічная прамова”. Наступныя групы будуць фарміравацца зыходзячы з новых заявак і зацікаўленасцяў навучэнцаў. А ў будучым ў Андрэя Саўчанкі ёсць план стварыць прыватную тэатральную школу!
“Я пачаў непасрэдна з курсаў для пачынаючых акцёраў, — распавядае Андрэй Саўчанка. — А цяпер ёсць актыўны попыт на курс “Публічнай прамовы”, але не толькі для акцёраў, а і для бізнэсоўцаў — мы яго адмыслова для іх адаптавалі. Ён больш скіраваны на рост асобы, камунікатыўнасць, а не сцэнічнае майстэрства, як гэтага патрабуюць, напрыклад, акцёры. Калі будуць пытацца пра нешта яшчэ — натуральна, будзем карэктаваць праграму!”
Ідэя, стварыць такую школу ўзнікла ў Андрэя даўно — не толькі з-за жадання працягваць прафесійную дзейнасць выкладчыка, але яшчэ і таму, што з пытаннем пра прыватныя ўрокі да яго часта звярталіся людзі. Але галоўны фактар, прызнаецца рэжысёр, — гэта яшчэ і пошук новых, цікавых акцёраў для тэатра "TEATRKOMPANIA", якім Саўчанка займаецца з 2006 года. Заняткі ў прыватнай школе праходзяць двойчы на тыдзень па 1,5 гадзіны. Але, тлумачыць Андрэй, для кожнай групы інтэнсіўнасць заняткаў вызначаецца асобна. На дадзены момант школа працуе на базе студыі “Куба” ды ладзіць выязныя заняткі. Запісацца ў школу можна тут.