Матч "Ліверпуль" — Гомель" пакажуць у жывым эфіры
Тэлетрансляцыя пачнецца а 22-й гадзіне па беларускім часе на тэлеканале "Беларусь-1".
Пра гэта паведамляе газета "Прессбол" са спасылкай на галоўную дырэкцыю спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
Нагадаем, што "Ліверпуль" і "Гомель" гуляюць у 3-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. У першым матчы ў Гомелі выйграў англійскі клуб з лікам 1:0.
Гл. таксама: Футбалісты "Гомеля" трэніруюцца на "Энфілдзе" (фота, відэа)