Маці Кавалёва хоча, каб на судзе цалкам зачыталі прысуд
Пра гэта Любоў Кавалёва абвясціла на прыступках Дома правасуддзя.
На яе думку, пасля поўнага абвяшчэння прысуду людзі змогуць пабачыць, ці ёсць нейкія доказы вінаватасці падазраваных.
На абвяшчэнне прысуду сабралося шмат журналістаў, дзясяткі відэкамераў. Каля суда пачалі глушыць мабільную сувязь.