Маці загінулага адсудзіла ў “Пінскдрэва” 30 мільёнаў рублёў

27-гадовы Яўген Рапута летась падчас выбуху загінуў адным з першых. Адміністрацыя “Пінскдрэва” адмовілася задаволіць просьбу яго маці Людмілы Рапуты пра кампенсацыю маральнай шкоды. Маўляў, выплату зрабілі на карысць сынавай жонкі.

Малей: "Родным загінулых была выплачана прадпрыемствам больш за 100 мільёнаў рублёў і яшчэ паводле прэзідэнцага ўказу 52,5 мільёна рублёў. Але ў дадзеным выпадку, сям'і Рапуты, усе гэтыя грошы атрымала яго жонка, у яе малое дзіця. Гэта разавая матэрыяльная дапамога. А маці — гэта самы блізкі чалавек, якая нарадзіла гэтага чалавека, выхавала. І дзяржава і гэта прадпрыемства абышлі яе".

Як кажа Малей, яны звярнуліся з іскам у суд па кампенсацыю маральнай шкоды. Спачатку прасілі 20 мільёнаў. А калі даведаліся, што "Пінскдрэў" заплаціла жонцы значна большую суму, то змянілі пазоў і запрасілі 30 мільёнаў.

Нагадаем, выбух на прадпрыемстве “Піскдрэў” адбыўся 25 кастрычніка 2010 года. Загінулі 14 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі