Маўклівая акцыя 21 верасня (ОНЛАЙН+ ФОТА+АЎДЫЁ)

20.10 Акцыя ў Мінску скончаная. Людзі разыходзяцца. На гэты раз абышлося без затрыманняў.

19.39 Некалькі чалавек апладзіруюць каля амбасады Беларусі ў Маскве.

19.32 МІНСК Наста Манцэвіч: У акцыі ў Мінску ўдзельнічае каля 300 чалавек. За акцыяй і дзеяннямі міліцыі сочаць двое прадстаўнікоў генпракуратуры. 110921 Mancevich 1835S.mp3

19.28 МІНСК На баку праспекта, дзе ГУМ людзей вельмі шмат. Супрацоўнікі ў цывільным здымаюць іх на відэа. Тратуар з боку Нацбанка - амаль пустуе, перадае Віталь Ругайн110921 Rugain 1815S.mp3

19.20 БРЭСТ У цэнтры горада парамі і невялікімі групамі гуляюць каля паўсотні чалавек — па праспекце Машэрава, ад вуліцы Савецкай да бульвара Касманаўтаў. Шмат міліцыянтаў. Яны перыядычна падыходзяць да кампаній і пваряраюць дакументы, паведамляе "Брестская газета", карэспандэнта якой спынялі міліцыянты для праверкі дакументаў і рэдакцыйнага задання.

19.18  У Магілёве сабралося некалькі дзясяткаў чалавек. 110921 Igar Magilou 1830S.mp3

19.15 У МІНСКУ раздаліся першыя хлапкі. Некаторыя машыны, праязджаючы каля Макдональдса, сігналяць, перадае Наста Манцэвіч.

Каля Макдональдса ў Мінску. Фота @chudentsov

19.10 у ПІНСКУ міліцыянты ачапілі плошчу.
Прыкладна ў 18.00 пінскія міліцыянты ачапілі галоўную плошчу горада. У 18.45 на тэрыторыю плошчы забаранілі уваход людзям і праезд аўтатранспарта. Тлумачыцца гэта як спецмерапрыемства. Акрамя таго міліцэйскія патрулі знаходзяцца на прылеглых вуліцах.

19.08 САЛІГОРСК на маўклівую акцыю выйші адзінкі, міліцыя дзяжурыць у машынах, перадае saligorsk.org

19.01 У ГОМЕЛІ затрыманы актывіст апазіцыі Кастусь Жукоўскі. Ён ішоў па вуліцы Кніжнай недалёка ад свайго дома. За ім ехаў службовы аўтамабіль УАЗ, у якім было не менш за пяць спецназаўцаў. Раптам аўтамабіль спыніўся. Супрацоўнікі спецназа ў грубай форме накінуліся на Жукоўскага, заціснулі яму рот рукамі, заштурхалі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку.

У дварах каля гомельскага цырка, дзе звычайна праходзіць акцыя, знаходзіцца некалькі аўтамабіляў са спецназаўцамі, інфармуе БелаПАН.

На гомельскай плошчы Леніна шпацыруе толькі "штатны патруль" спецназу з 2 чалавек, паведамляюць слухачы Еўрарадыё. Вялікай колькасьці саміх удзельнікаў не назіраецца. Усяго ля фантану каля цырка было недзе каля 2-3 дзясяткаў людзей.

18.54 Транспарт па праспекце ходзіць у звычайным рэжыме, перадае карэспандэнтка Еўраардыё Наста Манцэвіч. Па яе словах, у цэнтры горада шмат людзей у цывільным з навушнікамі. Яны шпацыруюць невялікімі групамі або парамі ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай.

На самой Кастрычніцкай прысутнічае намеснік начальніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў, якога перад гэтым бачылі ў Макдональдсе. У дварах суседніх дамоў міліцэйскія аўтобусы, некаторыя без нумароў.

"Каля Чырвонага касцёла", naviny.by

17.40 Заблакаваная сацыяльная сетка "Вконтакте". Трапіць туды зараз можна праз ананімайзер, альбо рэсурс vk.com

17.30 З'явіліся першыя паведамленні аб тым, што цэнтр Мінска запоўнілі "ціхары". У дварах па праспекце Незалежнасці заўважаныя міліцэйскія аўтобусы. Правядзенне акцыі ў Мінску запланавана менавіта на галоўным парспекце. Яе ўдзельнікі павінны хадзіць па праспекце на працягу паўгадзіны. У выпадку перашкодаў з боку міліцыі удзельнікі акцыі пратэсту маюць рушыць у бок Кастрычніцкай плошчы.

На 21 верасня ў Беларусі запланаваныя акцыі “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” пад лозунгам: "Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, "бязмежжа" міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцанні ўлады!".

Учора арганізатары акцыі ўпершыню выставілі патрабаванні да уладаў. Сярод іх гарантыя недатыкалнасці укладаў і ашчаджэнняў грамадзян, індэксацыя заробкаў, шырокая і адкрытая грамадская дыскусія пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне і шэраг іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі