Месцазнаходжанне Гайдукова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве, невядомае

Вось што сказала Вольга Гайдукова ў інтэрв'ю Еўрарадыё:

121129_maci_hajdukova_vicebsk_1.mp3

“Я буду званіць — пытацца, дзе ён знаходзіцца. Баюся, што мне нічога не скажуць. Я пастараюся і са следчым сустрэцца. Напішу паперу, каб мне дазволілі са следчым сустрэцца. Перавялі ў Віцебск… Я нават не ведаю, лепш гэта, альбо горш”.

Яна таксама пакуль не збіраецца змяняць адваката, якая працавала падчас утрымання Андрэя Гайдукова ў СІЗА КДБ у Мінску.

Нагадаем, навапалачаніна затрымалі 8 лістапада ў Віцебску, пасля чаго перавезлі ў Мінск. КДБ выступіў з афіцыйнай заявай, у якой сцвярджалася, што хлопец “быў затрыманы падчас закладкі капсулы з інфармацыяй палітычнага і эканамічнага характара”, прызначанай для замежных спецслужб. Паведамлялася таксама, што яго падазраюць у “здрадзе дзяржаве”.

Родныя і паплечнікі Гайдукова гавораць аб яго невінаватасці і тлумачаць затрыманне палітычнымі прычынамі — Гайдукоў быў актывістам дэмакратычнага руху.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі