Міхаіл Захараў перасеў з “Бэнтлі” на “Кадылак” (фота)
Еўрарадыё знайшло машыну, на якой пасля аварыі на праспекце Пераможцаў ездзіць па Мінску галоўны трэнер хакейнага “Юнацтва”.
12 чэрвеня ў 5:42 раніцы на праспекце Пераможцаў у Мінску адбылася VIP-аварыя: дарогу не падзялілі “Лексус” з расійскімі нумарамі і “Бэнтлі” хакейнага трэнера Міхаіла Захарава. Сутыкненне адбылося на вялікай хуткасці: у “Бентлі” моцна пабітыя 2 левыя дзверы, у “Лексуса” пашкоджаны капот і пярэдні бампер.
Па словах Міхаіла Міхайлавіча, уладальнікі “Лексуса”, з якім сутыкнуўся яго “Бэнтлі”, прэтэнзіяў да яго не маюць.
Днямі Еўрарадыё пабачыла Міхаіла Захарава ў іншым аўтамабілі. Гэта чорны Cadillac CTS з нумарамі магілёўскага рэгіёна.
У Расіі такі аўтамабіль каштуе каля 60 тысяч долараў. Кіравала "Кадылакам" прыгожая чорнавалосая дзяўчына.