Мікіту Ліхавіда этапавалі ў калонію

7 траўня з мінскага ізалятару, што на вуліцы Валадарскага, чарговым этапам адправілі ў калонію актывіста Руху "За свабоду!" Мікіту Ліхавіда, асуджанага на 3,5 году зняволення за падзеі 19 снежня. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла маці палітвязня Алена Лахавід.

У сакавіку Мікіта Ліхавід быў прызнаны суддзёй Наталляй Пыкінай з Партызанскага суда Мінска вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Праз месяц Мінгарсуд адхіліў скаргу на прысуд, якую падала адвакат Дар’я Ліпкіна. Самога Ліхавіда на разгляд скаргі не прывозілі. Адбываць пакаранне Мікіта Ліхавід будзе ў Наваполацкай калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі