Мікола Дземідзенка схаваўся на час выбараў

На сустрэчы з журналістамі іншыя удзельнікі прэс-канферэнцыі зачыталі тлумачэнне маладафронтаўца: “Па даўняй традыцыі перад г. зв. выбарамі пачынаецца ізаляцыя моладзевых актывістаў. Маладафронтавец Зміцер Крэмянецкі ўжо за кратамі, спрабуюць ізаляваць іншых сябраў МФ. Таму мяне і няма на прэс-канферэнцыі...”.

Цяпер тэлефон Дземідзенкі адключаны. Як раней заяўляла маладафронтаўка Наста Палажанка, моладзь не плануе ніякіх акцый 23 верасня, аднак міліцыя ўсё адно “перастрахоўваецца” і саджае актывістаў на суткі. Нагадаем, учора ў Мінску быў затрыманы, а сёння асуджаны на 5 сутак арышту маладафронтавец Зміцер Крэмянецкі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі