Міколу Статкевіча перавялі ў камеру з лепшымі ўмовамі

Раней Статкевіча наведаў праваслаўны святар, распавяла Радыё Свабода жонка зняволенага Марына Адамовіч. Таксама яна распавяла пра рэакцыю адміністрацыі магілёўскай калоніі на скаргу Міколы Статкевіча, што ў турме не выдаюць туалетныя прыналежнасці. Пры гэтым грошы з яго пенсіі рэгулярна адлічаюць.

Адміністрацыя калоніі запэўніла, што з новага году зняволеным будуць выдаваць туалетную паперу, мыла ды іншыя прыналежнасці.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі 19 снежня 2010 года. Ён адбыў у калоніі амаль траціну свайго тэрміну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі