Міліцыя: Гісторыка ў крымінальны вышук не возьмем, але разглядаем прапановы

120402 Luka6uk Mus.mp3

“Лісты шчасця” з міліцыі атрымалі напярэдадні абароны дыплома выпускнікі ВНУ. Маладым спецыялістам прапаноўваюць працаўладкавацца ў праваахоўныя органы. Прычым незалежна ад спецыяльнасці, па якой яны навучаюцца. Прымяненне знойдзецца кожнаму, супакойвае Еўрарадыё камандзір роты сталічнага палка патрульна-паставой службы.
 
Камандзір роты: “Калі ён вучыцца ў педагагічным універсітэце, ён выкладчык геалогіі, фізікі — не важна, то для працы ў інспекцыі па справах непаўналетніх ён можа падысці. Калі ён заканчвае ВНУ па электроніцы, нешта звязанае з камп’ютарамі, электратэхнікай, то ў нас ёсць і камп’ютары — мы ж не ў адсталым стагоддзі жывем! Зразумела, калі гісторык, то ў крымінальны вышук мы яго не возьмем. Але разглядаем прапановы ўсе”.

Як даведалася Еўрарадыё, у міліцыю запрашаюць найперш... студэнтаў-платнікаў. Маўляў, у астатніх размеркаванне і няма праблем з уладкаваннем. А тут табе і праца, і поўны сацпакет, і, калі патрэбна, інтэрнат з прапіскай! Спачатку давядзецца пахадзіць у патрулі па вуліцах, падумаць — ці пасуюць табе, настаўніку ці камп’ютаршчыку, міліцэйскія пагоны.


Заробак з першых дзён нядрэнны, але менш за сярэдні па краіне (2,964 мільёна).

Камандзір роты: “Ад 2 мільёнаў да 2 мільёнаў 300 тысяч. Але гэта пакуль выпрабавальны тэрмін ідзе: мы да яго прыглядаемся, ён — да нас. Зразумела, ёсць свае нюансы — начныя могуць быць. Але ў сярэднім так: 2 – 2300. Першыя тры-чатыры месяцы, літаральна”.


Дзеля цікавасці Еўрарадыё праглядае інтэрнэт-старонкі розных УУС і паўсюль натыкаецца на прапановы па працаўладкаванні.


У Кармянскім РУУС не хапае “усяго толькі 14 адзінак з 83” па штатным раскладзе. Нават пасада першага намесніка начальніка РУУС вакантная!


У Буда-Кашалёўскім РУУС пра колькасць вакансій адказваюць проста: шмат.


Буда-Кашалёўскі РУУС: “Ёсць, да прыкладу, участковых пасады, у ДАІ вакансіі, у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Шмат вольных пасад. І больш праблем з афіцэрскім складам”.

Такая сітуацыя нават не лічыцца неардынарнай.

Буда-Кашалёўскі РУУС: “Самі не сыходзяць супрацоўнікі, прыходзіць пенсія — сыходзяць. Гэта цякучы некамплект, які заўсёды прысутнічае. Гэта нармальная сітуацыя”.


І дадаюць, што ў міліцыі даўно прывыклі працаваць з такім некамплектам. Прычым па ўсёй краіне.

Слухайце таксама адказы студэнтаў БДУ на пытанне: "Ці хочаце вы працаваць у міліцыі?"

street 120402.mp3

Фота: http://fota.bymedia.net/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі