Мінабароны працягвае праверку паведамленняў пра самалёт-парушальнік
Яе праводзяць спецыялісты беларускага ваеннага ведамства.
Пра гэта агенцтву "Интерфакс-Запад" паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі. Раней там адзначалі, што "фактаў, якія пацвярджалі б перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, няма".
Нагадаем, паведамленне пра плюшавых мядзведзікаў, раскіданых над Мінскам са шведскага лёгкага самалёта, які прыляцеў з боку Літвы, з'явілася раніцай 4 ліпеня. Паведамлялася, што акцыю зладзілі грамадзяне Швецыі. Адно з піяр-агенцтваў заявіла, што хацела такім чынам звярнуць увагу на сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі. Пазней з'явілася відэа з палёту самалёта над Івянцом, Мінскам і з "дэсантаваннем" мядзведзікаў, а таксама сведчанні ўдзельнікаў акцыі і відавочцаў.
Учора з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што за "мядзведжы дэсант" вайскоўцам з часці, якая размешчана пад Смаргонню (яна нясе адказнасць за ахову паветраных межаў краіны ў гэтым рэгіёне), нібыта, пагражаюць трыбуналам.
Гл. таксама: Шведскі самалёт з мядзведзямі маглі засекчы толькі ў Валожыне