Мінчанка Святлана Чорная перайшла на сухую галадоўку

Нагадаем, што галадоўку яна абвясціла яшчэ 30 лістапада. Як распавяла галадоўшчыца ў каментарах БелаПАН, найбольш цяжка яна  пачувалася першыя два тыдні пасля пачатку галадоўкі. Спачатку былі галаўныя болі, потым носам ішла кроў. Пасля двух тыдняў арганізм прыстасаваўся, заяўляе жанчына.

За час галадоўкі мінчанка страціла прыкладна 12 кілаграмаў і цяпер важыць 56 кілаграмаў. Яна кажа, што ад піцця падчас галадоўкі сталі ацякаць ногі. Як толькі сыдзе азызласць, Чорная вернецца да піцця. 

На яе зварот ў Адміністрацыю прэзідэнта адказ пакуль не паступіў. Па словах жанчыны, чыноўнікі паведамілі, што яе зварот перанакіраваны ў камісію па памілаванні. Камісія можа разгледзець заяву толькі тады, калі атрымае крымінальныя справы Канавалава і Кавалёва з Вярхоўнага суда. Пакуль жа гэтыя справы да іх не паступілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі