Мінчанка Святлана Чорная працягвае галадоўку
Так, інвалід другой групы пратэстуе супраць смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.
Нагадаем, што галадоўку яна абвясціла 30 лістапада. У каментары БелаПАН галадоўшчыца паведаміла, што пачуваецца пакуль што больш-менш нармальна. Па словах жанчыны, ніхто з афіцыйных асобаў на яе зварот, накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта, не адказаў. Нагадаем, у лісце на імя Лукашэнкі Святлана Чорная выказвае сумнеў у тым, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей.