Мінчукі: Каліноўскі — пісьменнік, Скарына змагаўся за жыццё рабочых (відэа)
Нечаканыя веды з беларускай гісторыі прадэманстравалі мінакі, апытаныя на вуліцах сталіцы.
Карэспандэнты nn.by запыталіся пра знакавых асобаў беларускай гісторыі — Францішка Скарыну і Кастуся Каліноўскага, а таксама пра Статуты ВКЛ.
Як выявілася, пра Статуты Вялікага Княства Літоўскага большасць нават не чула. Паўстанца Кастуся Каліноўскага амаль усе апытаныя лічаць пісьменнікам, чые вершы і апавяданні вывучаюцца ў школе. А Францішак Скарына, паводле некаторых версіяў, выпускаў газеты і змагаўся за лепшае жыццё рабочых і сялян.
Фота — hexell.livejournal.com