Міністэрства інфармацыі не дало тлумачэнняў словам “казёл” і “вашывасць”

У сваім пісьмовым адказе яно адзначыла, што займаецца выключна кантролем за адпавяданнем сродкаў масавай інфармацыі заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Тым не менш міністэрства параіла грамадскаму актывісту звярнуцца па тлумачэнне словаў “казёл” і “вашывасць” у Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паводле Мінінфармацыі, гэтая ўстанова можа даць тлумачэнне лінгвістычнага характару.

Нагадаем, што падчас аднаго са сваім выступаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка назваў кіраўніка Еўракамісіі Баррозу “казлом”, а кіраўніцтва Ўкраіны “вашывым”.

З гэтай нагоды актывіст Аляксей Паўлоўскі сабраў больш за 10 подпісаў і звярнуўся да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага з просьбай даць тлумачэнне паняццям “казёл” і “вашывы”, а таксама пажадаў высветліць, ці з’яўляюцца прыдатнымі гэтыя словы ва ўзаемаадносінах простых людзей з кіраўніком Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі