Міністры замежных спраў Польшчы і Швецыі: Беларусь нас расчаравала
Аб гэтым Радаслаў Сікорскі і Карл Більдт заявілі на саміце міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза і краін-удзельніц праграмы “Усходняе партнёрства” у Брус
Як паведамляе сайт wiadomosci.onet.pl, у гэтым іх падтрымала старшыня замежнапалітычнай службы ЕС Кэтрын Эштан. Словы крытыкі з іх вуснаў пачуў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.
Беларускаму дыпламату ў чарговы раз нагадалі, што Беларусь павінна выконваць патрабаванні, датычныя правоў чалавека, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і правесці свабодныя парламенцкія выбары.
Пасля саміту Сяргей Мартынаў адзначыў: "Нам трэба больш адкрытых дыскусіяў. Усходняе Партнёрства — гэта вельмі важная праграма, але нам трэба, каб яна была эфектыўнай і сапраўды дэмакратычнай".