Мінск перадаў заяўку УЕФА на правядзенне фінала Лігі Еўропы
Беларуская федэрацыя футбола называе дзве даты — 2015 ці 2016 гады.
У выпадку, калі Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый прыме станоўчае рашэнне, то матч пройдзе на абноўленым мінскім стадыёне "Дынама". Плануецца, што рэканструкцыя распачнецца ў кастрычніку 2012-га і скончыцца ў 2014 годзе. Стадыён мусіць стаць толькі футбольным і адпавядаць самым сучасным стандартам, інфармуе БЕЛТА.
Фота — uefa.com