Мінскае “Дынама” упэўнена перамагло “Барыс” — 5:2

Мінскае "Дынама" ў сераду выйграла на сваё пляцоўцы ў "Барыса" з Астаны — 5:2 (3:1, 1:1, 1:0). Сустрэча прайшла з рэкорднай у гэтым сезоне колькасцю гледачоў — 15 046 чалавек.

У беларусаў шайбы закінулі Даніэль Корса (дзве), Джэф Плат (на яго рахунку яшчэ і галявая перадача), Эрэ Каралахці і Збынек Іргл (у меншасці).

Пасля 13 матчаў “Дынама” з 24 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і трэцяе — у агульнай табліцы. Клуб мае 6 перамог у асноўны час і 2 па булітах, 3 паразы ў асноўны час і 2 ў авертайме. Розніца шайб — 35-26.

16 кастрычніка дынамаўцы гуляюць у Казані з "Ак Барсам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі